Logo Polskiego Radia
Print

«Раз, два, тры – варшавякам будзеш ты»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2016 14:50
Музэй Варшаўскага паўстаньня заклікае семʼі зь дзецьмі да прагулак шляхамі «салодкіх месцаў» сталіцы.
www.pixabay.com

Падчас зімовых канікул, якія якраз цяпер адбываюцца ў Польшчы, Музэй Варшаўскага паўстаньня падрыхтаваў для вучняў спэцыяльную акцыю. Яна называецца «Раз, два, тры – варшавякам будзеш ты» («Raz, dwa, trzy – warszawiakiem jesteś ty»). Акцыя-гульня заклікае семʼі зь дзецьмі да прагулак шляхамі «салодкіх месцаў» сталіцы.

У музэі паведамілі, што арганізатары выбралі 10 вядомых кандытарскіх, а бацькі зь дзецьмі павінны знайсьці месцазнаходжаньне кавярняў. Удзельнікі гульні павінны сфатаграфаваць гэтыя месцы, а здымкі пераслаць арганізатарам. Зразумела, што для найбольш актыўных удзельнікаў акцыі Музэй Варшаўскага паўстаньня падрыхтаваў спэцыяльныя ўзнагароды.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт