Logo Polskiego Radia
Print

19-гадовая жанчына купляла ўсё, што хацела, ня плоцячы ні капейкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.01.2016 16:59
Паліцыя затрымала махлярку, якая ні за што не плаціла.
pixabay.com/License: CC0 Public Domain / FAQ

19-гадовая жанчына купляла ювэлірныя вырабы, адзеньне і квіткі на самалёт. Усё пад чужым імем, і не выдаючы ні капейкі. Паліцыянты ў Варшаве затрымалі махлярку.

Жанчына вымантачыла ад некалькіх кампаній амаль 100 тысяч злотых (25 тысяч эўра).

Паліцыя выявіла, што мэханізм дзеяньня зладзейкі заўсёды быў аднолькавы. Габрыела М. на кампутары стварала ілжывае пацьверджаньне банкаўскага пераводу, якое перасылала прадаўцам у якасьці доказу, што заплаціла за заказаныя тавары. Такім чынам, яна хацела таксама зрабіць плястычную апэрацыю.

Паліцыя хутка вызначыла, хто за гэтым стаіць. Габрыела М. была затрыманая. Жанчына прызнала сябе вінаватай. Ёй пагражае нават 8 гадоў пазбаўленьня волі. Паліцыя вярнула большасьць украдзеных прадметаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт