Як камэрцыялізуюцца сьвяты 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.01.2016 06:14
                    
                                 
                
                
                    На вучнёўскае сьвята ў Польшчы выдаткоўваецца нават 400 эўра. 
                
                
                    
                         Foto: Depositphotos
Foto: Depositphotos
                     
                
                
                
               
                
                         «Gazeta Wyborcza» піша пра гэтак званыя «стаднёўкі» (studniówka) – традыцыю, якая характэрная толькі для Польшчы. Гэтае сьвята адзначаюць ліцэісты за 100 дзён да экзаменаў на атэстат сталасьці. Якраз цяпер – час «стаднёвак». І праводзяцца гэтыя мерапрыемствы па-багатаму, прычым цэны часта зашкальваюць. Найдаражэй у Варшаве, хоць у іншых рэгіёнах Польшчы бацькі ліцэістаў вылазяць са скуры ды выдаткоўваюць вялізныя грошы.
Для прыкладу, у польскай сталіцы за аднаго чалавека ў рэстаране плаціцца нават 100 эўра. Гэта больш чым на вясельлі! Прычым у большасьці выпадкаў гэта ня вучні зьяўляюцца ініцыятарамі багатага адзначэньня, а бацькі. Адзін з будучых выпуснікоў з горада Радам, што ў 100 км ад Варшавы, сказаў журналісту, што на «стаднёўку» ўжо выдаткаваў 1750 злотых (каля 400 эўра), бо акрамя банкету ў суму трэба ўлічыць цану касьцюма, туфляў, паслугу фатографа, апэратара й г.д. Газэта зазначае, што вучнёўскае сьвята, якое мае вялізную традыцыю, пераўтварылася ў чарговую камэрцыйную імпрэзу.
У Польшчы экзамены на атэстат сталасьці пачынаюцца 4 траўня, апошні здаецца 27 траўня, паведамляе «Gazeta Wyborcza». 
вс