Амбасадар Нямеччыны выкліканы ў польскае МЗС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.01.2016 16:17
                    
                                 
                
                
                     Гэта зьвязана з антыпольскімі выказваньнямі нямецкіх палітыкаў.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Амбасадар Нямеччыны ў Польшчы Рольф Нікель выкліканы ў МЗС на сустрэчу зь міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім. Гэта зьвязана з антыпольскімі выказваньнямі нямецкіх палітыкаў.
Нямецкія палітыкі пачынаюць казаць пра эканамічныя санкцыі супраць Польшчы. Пра такую магчымасьць згадаў кіраўнік парлямэнцкай фракцыі кіруючай у Нямеччыне партыі CDU Фолькэр Каўдэр. У інтэрвію тыднёвіку „Der Spiegel” Каўдэр сказаў, што калі парушаюцца эўразьвязаўскія прынцыпы, дзяржавы ЭЗ павінны мець адвагу скарыстацца санкцыямі. Ён дадаў, што польскі ўрад павінен ведаць: у Эўропе нельга парушаць некаторыя элемэнтарныя каштоўнасьці. Каўдэр цешыцца, што Эўрапейская камісія намерана прыглядацца да сытуацыі ў Варшаве.
ПР/нг