З. Зёбра адказвае Г. Этынгеру
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.01.2016 14:50
Польскі міністар юстыцыі: У мяне няма вашай самаўпэўненасьці, каб павучаць немцаў.
ms.gov.pl
Міністар юстыцыі Польшчы Зьбігнеў Зёбра адказаў у адкрытым лісьце эўракамісару Гюнтэру Этынгеру, які апошнім часам крытыкаваў новы ўрад партыі Права і справядлівасьць. Нагадаем, надоечы Этынгер заявіў пра магчымасьць распачаць працэдуру кантролі захаваньня прынцыпаў прававой дзяржавы ў Польшчы па прычыне зьменаў у грамадзкіх сродкаў масавай інфармацыі краіны.
Зёбра нагадвае, што нямецкія СМІ некалькі дзён замоўчвалі нападзеньні на жанчын з боку імігрантаў, між іншым у Кёльне. «Цэнзура гэтых паведамленьняў у нямецкіх СМІ зьдзівіла грамадзкую думку на сьвеце», – піша Зёбра. І дадае, што камісар Этынгер ніякім чынам не рэагуе на тое, што адбываецца ў Нямеччыне, парушэньне права грамадзян на інфармацыю. Міністар прыводзіць таксама розныя выпадкі парушэньня свабоды СМІ ў Польшчы, на якія раней ніхто ў Брусэлі не рэагаваў.
«У мяне няма вашай самаўпэўненасьці, каб павучаць немцаў», – падсумоўвае міністар юстыцыі Польшчы ў лісьце эўракамісару Гюнтэру Этынгеру.
ПР/нг