Стары спартыўны абутак можа дапамагчы ў Афрыцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.01.2016 13:01
                    
                                 
                
                
                    Фонд “Абутак для Афрыкі” ў чарговы раз зьбіраецца адправіць дапамогу ў Кенію.
                
                
                    
                         foto:aba-sport.pl
foto:aba-sport.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Сэбастыян Белы з фонду, тлумачыць, што абутак у Афрыцы патрэбны ў першую чаргу для захаваньня здароўя.
С. Белы: Ходзячы басяком людзі падвяргаюцца небясьпецы інфэкаваньня бактэрыямі і паразітамі, якія пранікаюць праз раненьні. Такім чынам імунітэт арганізму аслабляецца. У выніку ў мясцовых жыхароў вельмі хутка разьвіваюцца разнародныя хваробы.
Сэбастыян Белы тлумачыць, што спартыўны абутак найлепш спраўджваецца ў Афрыцы, бо ён лёгкі і выгодны.
Ініцыятарам акцыі зьяўляецца амэрыканскі бягун Тоні Тансэр. Фонд „Shoe4Africа” ня толькі адпраўляе абутак у Кенію, але таксама пабудаваў школу і бальніцу.
Польская пасылка з абуткам будзе адпраўлена ў Кенію ў студзені. Падрабязнасьці аб магчымасьці перадачы абутку можна паглядзець у фэйсбуку на профілі фонду „Абутак для Афрыкі”.
яс