Прэзыдэнт Дуда выклікае найбольшы давер
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.12.2015 10:59
                    
                                 
                
                
                    З апытаньня CBOS вынікае, што прэзыдэнту давярае больш за палову рэспандэнтаў – 52%.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
Найбольшы давер у палякаў выклікае прэзыдэнт Анджэй Дуда.
З апытаньня CBOS вынікае, што прэзыдэнту давярае больш за палову рэспандэнтаў – 52%. На другім месцы - прэм’ер-міністар Бэата Шыдла, якой давяраюць 46% апытаных.
30% заявілі, што ў іх прэзыдэнт Дуда не выклікае даверу. 33% рэспандэнтаў не давяраюць Бэаце Шыдла.
Апытаньне было праведзенае мэтадам непасрэднага інтэрвію ў днях 3-10 сьнежня 2015. У ім прынялі ўдзел 989 дарослых жыхароў Польшчы.
яс