Logo Polskiego Radia
Print

Чыгунка будзе змагацца са злодзеямі пры дапамозе дронаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.12.2015 21:06
Чыгунка цягам многіх гадоў змагаецца са злодзеямі элемэнтаў чыгуначнай інфраструктуры.
BB.12069/flickr.com

Польскія чыгуначныя лініі (PLK) праводзяць тэсты дрона – беспілётнага лятальнага апарата (БЛА). Фірма PLK зьяўляецца кампаніяй, якая ўваходзіць у склад дзяржаўнага чыгуначнага гіганта PKP і якая адказвае за будаўніцтва, утрыманьне й эксплюатацыю чыгуначнай інфраструктуры.

Фірма PLK цягам многіх гадоў змагаецца са злодзеямі элемэнтаў чыгуначнай інфраструктуры: крадзецца провад, электронныя прылады ды кабэлі. І менавіта для аховы чыгункі ад злодзеяў на службу плянуецца прыняць дрон. БЛА будзе сачыць за акрэсьленым раёнам, а ў выпадку падазроных рухаў інфармацыя пра тое, што адбываецца на зямлі, будзе паступаць дзяжурнаму Службы аховы чыгункі, а адтуль далей патрулям, якія знаходзяцца найбліжэй да месца інцыдэнту. Ужо падчас тэставаньня сыстэмы быў затрыманы мужчына, які спрабаваў скрасьці мэталічныя элемэнты.

БЛА, які тэстуецца, гэта ваенны дрон. Машына можа працаваць у любых умовах надвор’я і пару сутак. У паветры без перапынку дрон можа знаходзіцца паўгадзіны. Пасьля гэтага неабходна памяняць батарэю. У выпадку, калі тэставаньне БЛА пройдзе пасьпяхова, чыгунка плянуе закупіць некалькі такіх апаратаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт