Асноўная тэма візыту А. Дуды ў Кітай - эканоміка
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.11.2015 14:51
У плянах – сустрэчы прадстаўнікоў 16 краін Цэнтральна-Усходняй Эўропы і Кітая.
PAP/Radek Pietruszka
Прэзыдэнт Анджэй Дуда адпраўляецца з афіцыйным візытам у Кітай (а 15.30 пол. часу). У плянах – сустрэчы групы «16+1», гэта значыць, прадстаўнікоў 16 краін Цэнтральна-Усходняй Эўропы і Кітая, а таксама перамовы з палітычнай ды эканамічнай тэматыкай.з прэзыдэнтам у Кітай адправілася некалькі дзесяткаў польскіх прадпрымальнікаў. Для палякаў самае важнае - эканамічныя перамовы, – адзначае міністар у Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.
К. Шчэрскі: Мы едзем у Кітай будаваць новыя шляхі, масты супрацоўніцтва, галоўным чынам эканамічнага, паміж Цэнтральнай Эўропай і Кітаем. У гэтай задачы – будаўніцтва шляхоў супрацоўніцтва – Польшча павінна адыграць істотную ролю эканамічнага канцэнтратара, транспартнага вузла.
Заўтра ў Шанхаі Анджэй Дуда адкрые польска-кітайскі эканамічны форум, сустрэнецца таксама з кітайскімі бізнэсоўцамі. Падчас перамоваў пойдзе гаворка, у прыватнасьці, пра пашырэньне сухапутных ды марскіх шляхоў паміж Кітаем і Эўрапейскім Зьвязам. Польскі прэзыдэнт сустрэнецца таксама на перамовах з прэм’ерам і прэзыдэнтам Кітая.
Анджэй Дуда вернецца ў Польшчу ў пятніцу.
ІАР ПР/нг