Logo Polskiego Radia
Print

1 лістапада па традыцыі палякі наведваюць магілы сваіх блізкіх

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.11.2015 15:47
На могілках гараць сьвечкі, стаяць сьвежыя кветкі.
PAP

Сёньня па традыцыі палякі наведваюць магілы сваіх блізкіх. На могілках гараць сьвечкі, стаяць сьвежыя кветкі. У Варшаве ды іншых гарадах вядомыя асобы зьбіраюць фінансавыя сродкі на рэстаўраваньне магілаў, якія зьяўляюцца помнікамі даўніны.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі на магіле Леха і Марыі Качыньскіх у Кракаве. «Тут, на Вавэлі, знаходзіцца магіла прэзыдэнта Леха Качыньскага і яго жонкі – людзей, якія былі важныя для мяне асабіста і былі важныя для Польшчы, – сказаў Анджэй Дуда. – Нічога дзіўнага, што я сёньня тут», – дадаў прэзыдэнт.

У Дзень усіх сьвятых палякі наведваюць магілы як сваіх памерлых блізкіх, так і асобаў, якія аказалі вялікі ўплыў на іх жыцьцё.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт