Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы - перадвыбарчая цішыня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.10.2015 17:19
У сацыяльных сетках забаронена «лайкаць» профілі кандыдатаў альбо выбарчых штабаў.
foto:flickr.pl

У Польшчы дзейнічае перадвыбарчая цішыня перад нядзельнымі парлямэнцкімі выбарамі. Яна пачалася апоўначы зь пятніцы на суботу й скончыцца ў нядзелю, 25 кастрычніка, а 21-й гадзіне паводле мясцовага часу, калі будуць закрытыя выбарчыя ўчасткі. У пэўных выпадках Цэнтральная выбарчая камісія можа прадоўжыць выбарчую цішыню.
У гэты час нельга склікаць выбарчыя сходы, агітаваць, а таксама публікаваць вынікі апытаньняў. Плякаты, павешаныя раней, могуць заставацца на сваім месцы. Перадвыбарчая цішыня дзейнічае таксама ў інтэрнэце. Тыя матэрыялы, якія былі разьмешчаныя ў сеціве да суботы, могуць заставацца, аднак нельга публікаваць нічога новага, што нейкім чынам супярэчыла б прынцыпам дня цішыні. Забарона таксама адносіцца да сацыяльных сетак і звычайных грамадзян, ня толькі палітыкаў ды іх штабаў. Напрыклад, у сацыяльных сетках забаронена «лайкаць» профілі кандыдатаў альбо выбарчых штабаў. За парушэньне перадвыбарнай цішыні пагражаюць высокія штрафы, найбуйнейшы (у пераводзе са злотых) – да 250 тыс. эўра.

Дарэчы, у некаторых краінах, напрыклад, у ЗША й Нямеччыне, нечага такога як перадвыбарчая цішыня не існуе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт