Апошні этап змаганьня піяністаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
18.10.2015 15:47
У фінал Конкурсу імя Ф. Шапэна увайшлі прадстаўнікі 8 краін, сярод якіх адзін паляк.
У Варшаве пачынаецца сёньня апошні, фінальны этап Міжнароднага конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна. Спаборніцтва адбываецца раз у пяць гадоў і лічыцца самым прэстыжынм музычным конкурсам сьвету.
У фінал увайшлі прадстаўнікі 8 краін, сярод якіх адзін паляк – Шымон Нэрынг. Акрамя яго, у фінале выступяць піяністы з Паўднёвай Карэі, Харватыі, Японіі, ЗША, Латвіі, Канады і Расеі. У часе фінальных выступаў піяністы заграюць разам з Сымфанічным аркестрам Варшаўскай філярмоніі. Імя пераможцы стане вядомым ноччу з 20 на 21 кастрычніка.
IAR/нг