У Польшчы праходзіць Сьвята шарлёткі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.10.2015 15:46
Кожны госьць мерапрыемства мае магчымасьць паспрабаваць яблычны пірог, пры гэтым выбар вельмі шырокі.
www.flickr.com
У вёсцы Скулы недалёка ад Варшавы адбываецца Сьвята шарлёткі. Кожны госьць мерапрыемства мае магчымасьць паспрабаваць яблычны пірог, пры гэтым выбар вельмі шырокі: клясычная шарлётка, з карыцай, шакалядным соўсам, какосавай стужкай, узьбітай сьмятанкай і г.д. Галоўным пунктам мерапрыемства будзе конкурс на найлепшую шарлётку. Журы прыйдзецца ацаніць некалькі дзясяткаў шарлётак. Сёлета на сьвяце ўпершыню падавалі печаныя яблыкі пад рознымі салодкімі соўсамі.
вс