Logo Polskiego Radia
Print

Працаўнікі „PKP Cargo” пагражаюць страйкам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2015 16:05
Рашэньне, ці яны зладзяць забастоўку, будзе прынята заўтра.
flickr.com

У ауторак у Варшаве збярэцца страйкавы камітэт прафсаюзаў „PKP Cargo”, які вырашыць пра правядзеньне страйку.

Ультыматум, які чыгуначныя прафсаюзы выставілі кіраўніцтву „PKP Cargo”, мінае 30 верасьня.

Як паясьняе кіраўнік чыгуначнай „Салідарнасьці” Генрык Грымэль, рабочыя патрабуюць павелічэньня зарплаты на 250 злотых для кожнага супрацоўніка кампаніі.

Грымэль паясьняе, што ў гэтым годзе была звольнена чвэрць працаўнікоў, а тыя, хто застаўся, маюць на многа больш працы. У сувязі з гэтым іх заробак павінен быць павялічаны.

Перамовы, якія да гэтай пары прайшлі з кіраўніцтвам кампаніі былі безвыніковымі. Хоць управа фірмы запрапанавала рост зарплатаў на 200 злотых, то гэта не задавальняе чальцоў прафсаюзу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт