У Варшаве перапахавалі астанкі жаўнераў польскага падпольля
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        27.09.2015 12:42
                    
                                 
                
                
                    35 трунаў з астанкамі ахвяр камуністычнага тэрору пахаваныя ў пантэоне Праклятых салдат на Павонзках. 
                
                
                    
                         Foto: PAP/Rafał Guz
Foto: PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                         35 трунаў з астанкамі ахвяр камуністычнага тэрору пахаваныя ў пантэоне Праклятых салдат (Żołnierze wyklęci) на вайсковых могілках на Павонзках. Урачыстасьці распачала жалобная імша на сталічным пляцы Пілсудзкага.
Падчас імшы вайсковы біскуп Юзэф Гуздка адзначыў, што жаўнеры да самага канца былі вернымі ідэі Польскай падпольнай дзяржавы й этасу жаўнераў Арміі Краёвай, працягваючы змаганьне за Польшчу пасьля 1944 году.
Як сьцьвердзіў біскуп, Праклятыя пакінулі тэстамэнт для патомкаў, каб яны ў практыцы ажыцьцявілі ідэі забітых бацькаў. Ён прачытаў фрагмэнт лісту, які падпалкоўнік Лукаш Цяпліньскі напісаў да свайго сына: «Я хацеў апісаць іх постаці й чыны, каб яны не былі забытыя й перадаць іх гісторыі. Паколькі я не змагу гэтага зрабіць, то гэта твой абавязак».
Доўгімі гадамі невядома было, дзе пахаваныя жаўнеры польскага падпольля, якія пасьля 1944 году змагаліся з камуністычным рэжымам. Толькі нядаўна праведзеныя Польскім інстытутам памяці дасьледаваньні дазволілі адшукаць і ідэнтыфікаваць астанкі. З безыменных магілаў на Павонзках эксгумавана астанкі каля 200 чалавек. Зь іх ідэнтыфікаваныя 40. Дасьледчыя працы будуць весьціся далей.
ав