Logo Polskiego Radia
Print

Польшча праз Алжыр вырашыла заваёўваць афрыканскі рынак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2015 17:15
Польшча прадае ў Алжыр былі вугальны кокс, пасажырскія й грузавыя аўтамабілі, пшаніца, рухавікі й краны, сухое малако.

Алжыр для Польшчы – асаблівая краіна, – казаў віцэ-прэм’ер Януш Пехаціньскі на адкрыцьці польска-алжырскага бізнэс-форуму ў Варшаве. Ён падкрэсьліў, што побач з гандлёвай супрацай вельмі важным зьяўляецца інвэставаньне.

Я. Пехаціньскі: Гэта партнэр, які ў гэтым нестабільным сьвеце, асабліва ў паўночнай Афрыцы, нясе прадказальнасьць, стабільнасьць і рацыянальнасьць. У мінулым годзе мы назіралі вялікі рост гандлёвага ўзаемаабарачэньня – амаль 700 млн даляраў.

Януш Пехаціньскі адзначае магчымасьць значнага пашырэньня эканамічнага супрацоўніцтва з Алжырам: з буйнымі энэргетычнымі фірмамі, фірмамі сельска-гаспадарчай вытворчасьці, а таксама паміж малымі й сярэднімі прадпрыемствамі абедзьвюх краін.

Я.Пехаціньскі: Для нас Алжыр зьяўляецца своеасаблівай брамай польскай экспансіі ня толькі ў Паўночнай Афрыцы, але таксама ў краіны, народы й гаспадаркі на поўдзень Алжыра. Алжырскі капітал мы лічым найбольш стабільным ня толькі ў гэтым рэгіёне.

Міністар прамысловасьці Алжыра Абдэсалям Бушуарэб таксама адзначыў вялікія магчымасьці эканамічнага супрацоўніцтва Алжыра й Польшчы, у прыватнасьці ў галіне машынабудаўніцтва, электронікі, аграбізнэсу, сельскай гаспадаркі, асабліва малочнай прадукцыі.

За апошнія гады найбольшымі таварнымі групамі польскага экспарту ў Алжыр былі вугальны кокс, пасажырскія й грузавыя аўтамабілі, пшаніца, рухавікі й краны, сухое малако, сыры, цукар, шакалад.

У сваю чаргу Польшча ў галоўным купляе ў Алжыра нафту й фасфат кальцыя.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт