Ва Ўкраіне пачаўся праект па ўзору "Уся Польшча чытае дзецям"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.09.2015 14:54
Грамадзкі праект, які прапануе бацькам чытаць кніжкі ўслых дзецям як мінімум 20 хвілін у дзень.
wikipedia.pl
Украіна чытае дзецям, а дапамагае ёй у гэтым Польшча. Стваральнікі праекту «Уся Польшча чытае дзецям» вучаць сваіх украінскіх калег, як заахвоціць украінскіх бацькоў штодзённа чытаць сваім дзецям.
«Уся Польшча чытае дзецям» – гэта грамадзкі праект, які прапануе бацькам чытаць кніжкі ўслых дзецям як мінімум 20 хвілін у дзень. У Польшчы акцыя адбываецца ўжо 15 гадоў. Ва Ўкраіне яна толькі пачынаецца.
Праграмы па ўзору польскай кампаніі чытаньня, акрамя Ўкраіны, праходзяць таксама ў Чэхіі, Славаччыне і ў Летуве.
ІАР/нг