Польскі дзень на Expo 2015 у Мілане
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.09.2015 11:25
Экспазыцыя «Польскі стол» прадстаўляе 33 прадукты, зьвязаныя з культурай спажываньня ежы ў Польшчы.
Сёньня Польскі дзень на сусьветнай выставе Expo ў Мілане. Ён пачаўся паказам экспазыцыі «Польскі стол», на якім прадстаўлены 33 прадукты, зьвязаныя з культурай спажываньня ежы ў Польшчы.
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца зь вядомымі польскімі брэндамі. Выстава прадстаўляе таксама польскую мэблю – сталовыя крэслы, фатэлі і пуфікі. На прадметы была накладзена адмысловая анімацыя, якая прадстаўляе рухі далоні. Такім чынам экспазыцыя пераўтвараецца ў тэатар руху. Адпаведна падрыхтаваная гукавая дарожка падкрэсьлівае ілюзію ўдзелу ў віртуальным застольлі.
З афіцыйнай дэлегацыяй на выставу адправіўся віцэ-прэм'ер міністар эканомікі Януш Пехаціньскі.
Польскі павільён на Expo 2015 наведала да гэтае пары больш за 920 тыс. гасьцей.
Інфармацыйнае радыёагенцтва/нг