260 тыс. чалавек наведалі польскі павільён на EXPO 2015
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.06.2015 12:45
Ад самага пачатку перад павільёнам раздадзеныя некалькі тон польскіх яблыкаў.
Амаль 260 тысяч чалавек наведала польскі павільён на EXPO 2015 у Мілане. У сярэднім штодзённа яго наведвае амаль 5-6 тысяч чалавек.
Тэма міланскага EXPO – “Накарміць плянэту. Энэргія для жыцьця”. Канструкцыя польскага намёту зьвязаная з тэмай выставы. Для яго будовы выкарыстаныя скрынкі ад яблыкаў, а на дасе разьмешчаны сад.
Ад самага пачатку перад павільёнам раздадзеныя некалькі тон польскіх яблыкаў. Апрача гэтага ў сярэдзіне можна скаштаваць польскі сідар – дэгустацыя адбываецца рэгулярна. Чакаецца прэзэнтацыя польскіх клубніц і марцінскіх рагалікаў. Таксама падрыхтаваны паказ польскай кухні.
Выстава ў Мілане будзе доўжыцца да канца кастрычніка. Дзень Польшчы заплянаваны на 13 верасьня. У EXPO прымае ўдзел 147 краін.
ав