Ускладненьні ў кракаўскім аэрапорце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.06.2015 16:22
У іншыя аэрапорты былі перанакіраваныя 5 самалётаў.
Некалькі самалётаў не маглі сёньня прызямліцца ў аэрапорце «Баліцэ» ў Кракаве на поўдні Польшчы.
Пяць рэйсаў, у тым ліку з Мадрыда, Франкфурта й Штутгарта былі перанакіраваныя ў аэрапорты Катавіцэ й Жэшава.
Цяжкасьці былі выкліканыя вельмі моцнымі парывамі ветру й рамонтам на ўзлётна-пасадачнай паласе кракаўскага аэрапорту.
аз