У Варшаве будзе адчынены Шматкультурны цэнтр
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.05.2015 19:31
                    
                                 
                
                
                    У цэнтры будзе працаваць кавярня, у мэню якой будуць стравы кухняў розных краін. 
                
                
                    
                         www.educationalwebsiteofbettyrtutt.com
www.educationalwebsiteofbettyrtutt.com
                     
                
                
                
               
                
                         Заўтра ў Варшаве будзе адчынены Шматкультурны цэнтр. Ён накіраваны да іншаземцаў, якія пражываюць альбо часова знаходзяцца ў польскай сталіцы. У цэнтры можна, напрыклад, атрымаць інфармацыю пра працу дзяржаўных устаноў, культурныя мерапрыемствы ў горадзе, а таксама пра адрасаваныя да іншаземцаў праграмы дзяржаўных і недзяржаўных структур. Акрамя таго, у Шматкультурным цэнтры будзе працаваць кавярня, у мэню якой будуць стравы кухняў розных краін. 
вс