Палякі ацэньваюць рынак працы больш станоўча
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.04.2015 16:22
Пра гэта сьведчаць апішнія дасьледаваньні, праведзеныя CBOS.
Меркаваньні палякаў наконт рынку працы ў краіне палепшыліся, хоць па-ранейшаму ў большасьці яны маюць крытычны характар. Пра гэта сьведчаць найноўшыя апытаньні, праведзеныя Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS).
Адмоўна польскі рынак працы ацэньвае 68% рэспандэнтаў. Пра супрацьлеглы пункт гледжаньня заяўляе 8% апытаных. Ненайгоршай сытуацыю на польскім рынку працы назвала 20% апытаных.
У параўнаньні з апошнім дасьледаваньнем, праведзеным па гэтай справе амаль год таму, доля крытычных ацэнак рынку працы ў Польшчы скарацілася на 8%, а колькасьць станоўчых вырасла ўдвая.
Дарэчы, цягам году ўзровень клопату пра стабільнасьць працаўладкаваньня памяняўся толькі нязначна. Доля работнікаў, якія асьцерагаюцца звальненьня ўпала на 3%, то бок да 35%. У сваю чаргу адсотак людзей, якія ацэньваюць рызыку беспрацоўя, як невялікую, павялічыўся на 1%, то бок да 60%.
аз