Logo Polskiego Radia
Print

„Rzeczpospolita”: Неабходна тэрмінова папоўніць арсэнал

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2015 16:11
З увагі на геапалітычную сытуацыю ўрад Польшчы павінен радыкальна памяняць палітыку закупкі ўзбраеньняў.

„Rzeczpospolita”: Ваенная галіна павінна тэрмінова папоўніць арсэнал. З увагі на геапалітычную сытуацыю ўрад Польшчы павінен радыкальна памяняць палітыку закупкі ўзбраеньняў. Экспэрты кажуць пра патрэбу павялічэньня выдаткаў на бясьпеку.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра стратэгічных дасьледаваньняў Томаш Шаткоўскі кажа, што павелічэньне выдаткаў на абарону да ўзроўня 2% ВУП, а гэта ў практыцы на 800 мільёнаў больш, чым цяпер, крок у правільным напрамку. Аднак гэты быў бы добры плян у выпадку мірных часоў. “Некарыснае для Польшчы разьвіцьцё сытуацыі ва Ўкраіне, апраўдвае надзвычайныя крокі, якія вядуць да павышэньня стану гатоўнасьці й спраўнасьці польскіх збройных сілаў,” – кажа Шаткоўскі. Паводле яго, цяпер самае важнае – папоўніць недастатковыя запасы ў нацыянальным арсэнале.

Нягледзячы на разнастайныя праблемы, у параўнаньні зь іншымі саюзьнікамі НАТА польская сытуацыя надалей зьяўляецца ненайгоршай – адзначае іншы спэцыяліст, выкладчык Акадэміі нацыянальнай абароны Рамуальд Шарамецьеў. З выключэньнем Эстоніі, якая набліжаецца да прызначэньня на абароннасьць рэкамэндаваных НАТА 2% ВУП, іншыя краіны недастаткова інвэставалі ва ўласную бясьпеку.

Рамуальд Шарамецьеў задаецца пытаньнем: а можа краіны НАТА не заўважаюць небясьпекі? Нават канфлікт ва Ўкраіне не прычыніўся да спробы павелічэньня, напрыклад, мізэрнага ўзроўня збройных сіл на Вугоршчыне і ў Славакіі. У Нямеччыне й Францыі надалей абавязваюць стратэгіі з папярэдніх гадоў, калі пераважаў погляд, што вайна Эўропе не пагражае. У большасьці заходніх краін НАТА ня бачна істотных паправак у бюджэтах на карысьць бясьпекі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт