Logo Polskiego Radia
Print

Вялікае расчараваньне пасьля цырымоніі Залатых Глёбусаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.01.2015 12:22
Польскі фаварыт кінастужка „Іда” Паўла Паўлікоўскага не атрымала статуэткі Асацыяцыі замежных СМІ ў Галівудзе.
foto: Tomasz Ostrowski/You Tube print screen

Польскія экспэрты й кінакрытыкі расчараваныя пасьля цырымоніі Залатых глёбусаў.

Польскі фаварыт, кінастужка „Іда” Паўла Паўлікоўскага не атрымала статуэткі Асацыяцыі замежных СМІ ў Галівудзе. У катэгорыі неанглямоўны кінафільм, польскую стужку перамог расейскі фільм „Левіяфан”. Аднак гэты пройгрыш не перакрывае шанцаў „Іды” на прэмію Оскара. Намінацыі да найважнейшай кінапрэміі будуць абвешчаныя ў чацьвер.

„Іда” заваёўвае амэрыканскую публіку й атрымлівае захапляльныя рэцэнзіі. Польскі фільм па-ранейшаму зьяўляецца фаварытам у катэгорыі неанглямоўнай кінапрадукцыі. Карціна Паўла Паўлікоўскага мае таксама шанцы ў катэгорыях лепшы фільм, лепшы кінарэжысэр, лепшыя здымкі ды лепшая актрыса другога пляну.

Раней фільм „Іда” атрымаў, між іншым, у ЗША, узнагароду крытыкаў у Лёс-Анжэлесе й Нью-Ёрку. Кінакарціна Паўлікоўскага заваявала таксама Эўрапейскую прэмію йі прэмію „Lux Prize”, прызнаваную Эўрапейскім парлямэнтам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт