Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе прасоўваць свой экспарт на Балканах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.11.2014 10:30
З гэтай мэтай арганізоўвае ў балканскіх краінах адмысловую акцыю.

Павялічваюцца намаганьні па прасоўваньні польскага экспарту на заходніх Балканах. Гэта адзін з напрамкаў, які побач з Азэрбайджанам, Індыяй, Віетнамам ды іншымі краінамі абрала Міністэрства эканомікі дзеля прасоўваньня польскіх тавараў.

Пошукі новых рынкаў экспарту зьвязаныя, між іншым, з пагаршэньнем сытуацыі польскіх экспартэраў у Расеі й ва Ўкраіне.

Дарадца польскай амбасады ў Загрэбе Марэк Лыжва кажа, што гэта правільнае рашэньне, паколькі заходнія Балканы, у тым ліку Харватыя, гэта вельмі пэрспэктыўны рынак.

Марэк Лыжва: Польскі экспарт, які цяпер дынамічна разьвіваецца, зможа павялічыцца яшчэ больш. Ужо назіраецца значны рост у некаторых галінах экaномікі. Напрыклад, калі гаворка ідзе пра яблыкі, то рост іх экспарту ў Харватыю складае прыкладна 20%.

Марэк Лыжва дадае, што заходнія Балканы па тэрыторыі амаль такія ж як Польшча, але колькасьць насельніцтва на палову меншая.

Марэк Лыжва: Балканскія краіны заяўляюць пра намер уступленьня ў Эўразьвяз. Некаторы больш прасунуліся на гэтым шляху, іншыя - менш. Харватыя зьяўляецца сябрам супольнасьці ўжо год. Калі казаць пра колькасьць насельніцтва, то найбуйнейшая – гэта Сэрбія, куды Польшча пастаўляе найбольш сваіх тавараў. Наступная Харватыя, далей - Босьнія й Герцагавіна, Македонія й Чарнагорыя. Гэта вельмі цікавыя краіны. Яны распаложаныя ў 600 кілямэтрах, напрыклад, ад гораду Катавіцэ. Падарожжа туды на аўтамабілі даволі камфортнае. Можна сказаць, што гэта блізка, што гэта наш рэгіён.

Праграма Міністэрства эканомікі па прасоўваньні польскага экспарту на Балканах будзе працягвацца паўгоду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт