Польскі касьцёл лічыць вернікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.10.2014 10:50
                    
                                 
                
                
                    У выніку павінна быць створана „мапа рэлігійнасьці” краіны.
                
                
                    
                         Flickr/magrokr
Flickr/magrokr
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня  ў больш чым 10500 польскіх прыходах будзе праведзены нядзельны падлік вернікаў. Гэта робіцца з мэтай падрыхтоўкі справаздачы пра рэлігійнасьць палякаў. 
Падлік вернікаў ладзіцца штогод, як правіла, восеньню. Яго асноўная мэта - убачыць, колькі людзей прыходзяць на імшу, колькі зь іх складаюць мужчыны, колькі жанчыны ды колькі вернікаў прычашчаецца. Лічыць будуць усіх прыйшоўшых ва ўзросьце ад сямі гадоў. Потым гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаныя для абнаўленьня статыстычных дадзеных для Касьцёла й распрацоўкі „мапы рэлігійнасьці” каталікоў у Польшчы.
Гэтае дасьледаваньне праводзяцца ў адпаведнасьці з пастановай Канфэрэнцыі польскага Эпіскапату. Аналізам сабраных дадзеных займаецца Інстытут статыстыкі Каталіцкага касьцёла.
З дадзеных, прадстаўленых Інстытутам з пачатку 1990-х гадоў, з году ў год назіраецца невялікае, але ўстойлівае зьніжэньне ўдзельнікаў нядзельнай імшы.
юл