На Падляшшы ствараюць аддзяленьні Сувальскай СЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.10.2014 15:45
Спэцыяльнай эканамічнай зонай зацікаўлены, між іншым, улады Гайнаўкі й Бельска Падляскага…
Гайнаўка, Бельск Падляскі, Нараўка, Міхалава й Сямятычы – гэтыя самаўрады хочуць адкрыць на сваёй тэрыторыі аддзяленьне Сувальскай спэцыяльнай эканамічнай зоны.
„Ужо вядома што ў Міхалове адкрыюцца два прадпрыемствы, якія дадуць працу каля 200 асобам”, - кажа старшыня Сувальскай эканамічнай зоны Робэрт Жылінскі.
„У Гайнаўцы сваю фірму ў зоне адкрые адно з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Мы салідарныя з самаўрадамі. І спадзяемся, што хутка складзем супольны зварот ў Міністэрства гаспадаркі”, - кажа Жылінскі.
Сувальская спэцыяльная эканамічная зона - гэта спэцыяльна вызначаная тэрыторыя, дзе інвэстары могуць разьлічваць нават на 70-працэнтныя падатковыя ільготы.
racyja.com/аз