,,Агульны сьвет” дапамагае аўтычным дзецям і дарослым
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.10.2014 13:40
                    
                                 
                
                
                    Адкрыць цэнтр, які ўсебакова будзе клапаціцца аб дарослых асобах з аўтызмам, плянуе Асацыяцыя ,,Агульны сьвет” зь Бяла-Падляска. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Адкрыць цэнтр, які ўсебакова будзе клапаціцца аб дарослых асобах з аўтызмам, плянуе Асацыяцыя ,,Агульны сьвет” зь Бяла-Падляска. Цэнтр створыць шанец, што навыкі, набытыя асобай з аўтызмам ў школе, ня будуць страчаныя. Асацыяцыя „Агульны сьвет” ужо вядзе дзіцячы сад, пачатковую школу й Цэнтр лячэньня й дыягностыкі аўтычных дзяцей. Гэта адзіны аб'ект такога роду ва ўсходняй частцы Польшчы.
Цэнтр для аўтычных дарослых адчыніцца, у лепшым выпадку, празь некалькі гадоў. За тое рэальным зьяўляецца адкрыцьцё ў наступным годзе сярэдняй школы для дзяцей-аўтыстаў.
5 лістапада асацыяцыя ,,Агульны сьвет” сумесна з Дэпартамэнтам па сацыяльных пытаньнях горада Бяла-Падляска ладзіць канфэрэнцыю, прысьвечаную пытаньням раньняй дыягностыкі аўтызму. Зарэгістравацца можна да 15 кастрычніка. Удзел у канфэрэнцыі бясплатны.
яс