Спадчына Гедройця – ужо ў сеціве
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
15.09.2014 10:58
637 выданьняў парыскай “Культуры” даступныя на сайце kultura paryska.com.
Справа жыцьця Ежы Гедройця – электронныя вэрсіі выданьня “Kultura” i „Zeszyty Historyczne” – ад суботы даступныя online на партале kulturaparyska.com.
На партале можна пабачыць шмат здымкаў і запісаў, а таксама зьдзейсьніць віртуальную экскурсію па сядзібе “Культуры” ў Мэзон-Ляфіт.
На партале зьмешчаныя ўсе 637 нумароў парыскай “Культуры”, якія выдаваліся ад 1947 да 2000 года. Побам можна прачытаць усе нумары гістарычнага дадатку “Zeszyty Historyczne” (171 нумар, ад 1962 да 2010 года). На сайце таксама багатая бібліятэка “Літаратурнага інстытута”: артыкулы, лісты, здымкі, аўдыёзапісы й інфармацыя пра творцаў, якія працавалі ў групе Ежы Гедройця.
Часопіс “Культура”, які выдаваўся пасьля ІІ сусьветнай вайны ў Францыі, быў мазгавым цэнтрам польскай эміграцыі на Захадзе. Шмат увагі ў ім ўдзялялася Беларусі, Украіне й Летуве.
Праца над стварэньнем віртуальнага архіву працягвалася два гады. У 2009 года архіў у Мэзон-Ляфіт быў унесены ў сьпіс Памяць сьвету UNESCO.
дг