Варшава: Пікнік грамадзянскіх ініцыятыў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        13.09.2014 11:45
                    
                                 
                
                
                    Амаль 90 НДА прадставяць сваю дзейнасьць у нядзелю на Кракаўскім Прадмесьці падчас пікніку грамадзянскіх ініцыятыў. 
                
                
                
                
               
                
                         
Пікнік ладзіцца з нагоды 7-га Нацыянальнага форуму няўрадавых ініцыятыў.
Форум - гэта сьвята ўсяго няўрадавага сэктара, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў арганізацый, органаў мясцовага самакіраваньня, дзяржаўнага кіраваньня і бізнэсу. Сёлетняе выданьне складаецца з трох асноўных мерапрыемстваў: Тыдня грамадзян, якія працягваўся да суботы, пікніку грамадзянскіх ініцыятываў і двухдзённай канфэрэнцыі (14 і 15 верасьня), на якой сустрэліся прадстаўнікі трэцяга сэктару.
Падчас пікніку будуць арганізаваныя, у прыватнасьці, "Зона безь нянавісьці" - ініцыятыва Фонду Баторыя, які запрасіў да супрацоўніцтва іншыя няўрадавыя арганізацыі ў межах кааліцыі супраць распаўсюджваньня нянавісьці.
А 16:00 у нядзелю плянуецца хэпэнінг, удзельнікі якога выпусьцяць ў неба паветраныя шары з лозунгамі барацьбы з дыскрымінацыяй, а таксама з добрымі словамі й пажаданьнямі ў адрас народу і сьвету. 
эб