Польшча ўводзіць новую сыстэму аплат за аўтамагістралі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.09.2014 14:58
                    
                                 
                
                
                    Сыстэмай аплат будуць таксама ахопленыя легкавыя аўтамабілі. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Польшчы на канчатковым этапе знаходзіцца разгляд пытаньня аплатаў за карыстаньне аўтамагістралямі. Хутчэй за ўсё вадзіцелі, у тым ліку легкавых аўтамабіляў, будуць плаціць за дарогі за пасярэдніцтвам электроннай сыстэмы. Канчатковае рашэньне будзе прынятае польскім урадам на будучым тыдні. 
Рашэньне аб адмове ад пунктаў аплаты на аўтрастрадах і экпрэс-дарогах было прынята некалькі месяцаў таму. Адной з прычын было тое, што ў пэрыяд водпускаў перад пунктамі ствараліся вялікія чэргі. 
Кіраўніцтва краіны не выключае, што разам з сыстэмай электронных аплат за карыстаньне дарог будуць уведзеныя спэцыяльныя талёны-налепкі. Іх куплялі б на акрэсьлены тэрмін, напрыклад, іншаземцы, якія б перамяшчаліся праз Польшчу транзытам.   
вс