Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія й польскія сьцягі на савецкіх танках ва Ўроцлаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.08.2014 16:04
На знак салідарнасьці ў Дзень Незалежнасьці Ўкраіны.
Источник: enejaki.blogspot.com

На машынах, якія стаяць на могілках Чырвонай Арміі ў гэтым горадзе залуналі нацыянальныя сымбалі. Адзін з ініцыятараў акцыі растлумачыў, што гэтая ноч была абрана не выпадкова.

"Гэта таму, што 24 верасьня выпадаюць угодкі вяртаньня незалежнасьці Ўкраіны. Мы выказваем салідарнасьць з украінскім народам і пратэстуем супраць нападу Расеі на Ўкраіну. Першапачатковая ідэя была вельмі радыкальная па ўзору маладых расеян ў Маскве, якія размалявалі зорку маскоўскага хмарачаса ў блакітна-жоўты колер. Я таксама думаў размаляваць гэтыя танкі на злосьць Пуціну. Але гэта ўжо быў бы акт вандалізму. А справа не ў гэтым."

Танкі ва Ўроцлаве не ўпершыню становяцца месцам маніфэстацыі палітычных поглядаў. Нядаўна ў дула танкаў палякі засунулі кветкі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт