Кузьняр: Польшча павінна далучыцца да кааліцыі супраць „Іслямскай дзяржавы”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.08.2014 11:22
Да стварэньня міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі заклікалі ЗША.
Роман Кузняр
Польшча павінна ўдзельнічаць у міжнароднай кааліцыі супраць „Іслямскай дзяржавы”, лічыць дарадца прэзыдэнта Польшчы Роман Кузьняр.
Экспэрт нагадаў, што гэта, між іншым, інтэрвэнцыя ў Іраку, у якой прыняла ўдзел Польшча, у канчатковым рахунку, прывяла да ўзьнікненьня на Блізкім Усходзе тэрыторыі пад кантролем тэрарыстаў.
Роман Кузьняр: Тое, што мы ўмяшаліся ў Іраку, а пазьней у Сырыі стварыла прастору для ўзьнікненьня „Іслямскай дзяржавы”. Цяпер мы павінны дапамагчы краінам гэтага рэгіёну. Гаворка не ідзе пра наступную вайсковую інтэрвэнцыю. Захад павінен урэшце зразумець, што ня кожнае ўмяшальніцтва прычыняецца да доўгатэрміновага вырашэньня праблемы.
Стварыць міжнародную кааліцыю супраць тэрарыстаў з арганізацыі „Іслямская дзяржава” заклікаюць Злучаныя Штаты Амэрыкі.
аз