Logo Polskiego Radia
Print

Урок гісторыі Туска

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.08.2014 13:16
Нацыянанальны стадыён у Варшаве замест Палацу культуры, Віткацы й Малыш, мячэці, цэрквы й касьцёлы, верас і саламандры побач з бульбай і рысямі.

Нацыянанальны стадыён у Варшаве замест Палацу культуры, Віткацы й Малыш, мячэці, цэрквы й касьцёлы, верас і саламандры побач з бульбай і рысямі, - Канцылярыя прэм’ера падрыхтавала адмысловую мапу на 25-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці. Кожны грамадзянін зможа яе атрымаць бясплатна.

Мапа павінна згуртаваць вакол сябе дзяцей, бацькоў і дзядоў, каб яны разам задумаліся, чым яшчэ яе папоўніць і пашукаць адказ, напрыклад, на пытаньне: чаму на карце побач з горадам Лешна аўтары намалявалі сьвіньню й што азначаюць два мячы пад Грунвальдам. Некаторыя малюнкі адразу зразумелыя, аднак некаторыя прымушаюць задумацца, напрыклад, шапка пад Сувалкамі (азначае польскі полюс холаду).

На мапе зьмешчаныя малюнкі з розных галін: расьліны, зьвяры, гістарычныя помнікі, людзі. Побач зь пісьменьнікам Станіславам Лемам зьмешчаны таксама лыжны скачок, найлепшы польскі спартовец пачатку XXI стагодзьдзя Адам Малыш.

Мапа нагадвае таксама важнейшыя падзеі найноўшай гісторыі Польшчы: круглы стол 1989 г. і чэмпіянат EURO 2012.

Першымі падарунак ад Канцылярыі прэм’ера атрымаюць першаклясьнікі разам з бясплатным падручнікам. Потым бясплатна можна будзе заказаць карту праз вэб-сайт Канцылярыі прэм’ера.

яс/Dziennik.Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт