Рэкордная каўбаса ў Падкарпацкім
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.07.2014 14:30
Рэкорд паставілі кулінары падчас Сьвята каўбасьніка ў Радомсьлі.
Падкарпацкія кухары зрабілі крывяную каўбасу, кішку даўжынёй 224 мэтры і вагай 335 кіляў.
Цяпер яны чакаюць на рэгістрацыю свайго дасягненьня ў кнізе рэкордаў Гінэса. Папярэдні рэкорд зьдзейсьнілі гішпанцы з мястэчка Бургас, якія зрабілі 175 мэтровую каўбасу.
У Радомслі прыгатаваньне рэкорднай каўбасы заняла 3 гадзіны. За 20 мэтровым сталом працавалі адначасова некалькі дзесяткаў кухараў. Іх працу рэгістравала спэцыяльная камісія. Цяпер вынікі скіраваныя ў Лёндан на рэгістрацыю, а каўбасу зьелі жыхары гораду.
Гэтай акцыяй польскія каўбасьнікі хацелі нагадаць пра якасьці традыцыйнага спосабу вэнджаньня й выступіць супраць спробай забараніць яго.
ПР/юл