Logo Polskiego Radia
Print

Палітоляг: Гэта прадуманая стратэгія на муніцыпальныя выбары

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.07.2014 16:39
На думку Марціна Парэмбы, партыя Права і справядлівасьць ведае, што яе прапанова ня пройдзе.

/

Дэпутаты польскага сэйму абмяркоўвалі прапанову канструктыўнага вотуму недаверу ўраду, а таксама адстаўкі міністра ўнутраных спраў Бартламея Сянкевіча. З такімі прапановамі зьвярнулася партыя Права і справядлівасьць. Адной з прычын, па словах старшыні Яраслава Качыньскага, стала публікацыя стужак з запісам гутарак палітыкаў падчас сустрэч у рэстаранах.

Меркаваньнем палітоляга Марціна Парэмбы, гэта прадуманая стратэгія ПіС, каб аслабіць кіруючую кааліцыю Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі.

М. Парэмба: У сваіх словах старшыня Качыньскі прадставіў неэфэктыўнасьць улады ў краіне. На маю думку, праект ПіС не ўдасца, але кампанія накіраваная галоўным чынам на выбары ў муніцыпальныя ворганы. Калі партыя Права і справялівасьць пераможа на мясцовых выбарах, то гэта парушыць фундамэнт Грамадзянскай плятформы.

Галасаваньне над вотумам недаверу павінна адбыцца ў пятніцу.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт