Палітвязень часоў камунізму атрымаў кампэнсацыю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        27.06.2014 13:09
                    
                                 
                
                
                    Суд вырашыў выплаціць 50 тысячаў эўра былому дзеячу “Салідарнасьці”.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         200 тысячаў злотых альбо 50 тысячаў эўра – у такую суму суд у Гданьску ацаніў шкоду, якую камуністычныя ўлады прычынілі былому апазыцыянэру.  Чэслаў Новак быў дзеячам прафсаюза “Салідарнасьць” . У 1980 годзе ён арганізоўваў страйк у гданьскім порце. У 1982 годзе камуністычныя ўлады яго арыштавалі. У турме апазыцыянэр правёў чатыры з паловай гады.
Чэслаў Новак патрабаваў ад уладаў кампэнсацыі ў памеры 350 тысячаў эўра. Суд пагадзіўся выплаціць суму ў 7 разоў меншую. Кампэнсацыі за крыўды, прычыненыя камуністычнымі ўладамі ў 1980-я гады, ў гданьскім судзе дамагаюцца больш за 30 асобаў.
IAR/ап