Польская крэмніевая даліна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.05.2014 16:00
                    
                                 
                
                
                    Горад Уроцлаў становіцца польскай крэмніевай далінай. Не хапае супрацоўнікаў.
                
                
                    
                         www.szybkopraca.pl
www.szybkopraca.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Галіна новых тэхналёгій разьвіваецца настолькі дынамічна, што на рынку не хапае супрацоўнікаў. Фірмы прыцягваюць спэцыялістаў ІТ з іншых гарадоў, а карпарацыі спаборнічаюць па ўсё больш нестандартных мэтадах вярбоўкі.
Напрыклад, Нокія адчыніла сваю акадэмію для таго, каб падвучыць асоб, якім не хапае ведаў. Увяла таксама нестандартныя рэклямы ў гарадзкой камунікацыі, напісаныя мовай дадзенай інфарматычнай праграмы. Супрацоўнікаў шукаюць на дыскусійных форумах у інтэрнэце, з дапамогай скайпа.
Фірмы, якія вылаўліваюць спэцыялістаў, увялі праграмы лаяльнасьці – за вярбоўку супрацоўніка – некалькі тысяч злотых прэміі.
Вучобу ў ВНУ на інфарматычных факультэтах ва Ўроцлаве штогод заканчвае 3,5 тысячы чалавек. Але гэтага і так мала. Працадаўцы ня хочуць чакаць і запрашаюць студэнтаў да супрацоўніцтва.
яс