Вроцлаў зноў пабіў рэкорд Гінэса
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.05.2014 10:10
Песьню "Hey Joe" Джымі Хэндрыкса загралі разам 7344 гітарыстаў -- на 71 гітарыста больш, чым папярэдне.
Аматарам гітарнай музыкі, якія сабраліся ў чацьвер на Рынку ва Вроцлаве, удалося пабіць устаноўлены ў 2012 годзе рэкорд Гінэса.
Штогадовая спроба ўсталяваць новы рэкорд зьяўляецца важнай падзеяй фестывалю, прысьвечанага Дж. Хэндрыксу.
Польскі сусьветны рэкорд Гінэса быў усталяваны ў 2012 годзе, калі 7273 гітарысты загралі разам. Першае выданьне фэстывалю імя Джыма Хэндрыкса прайшло ва Вроцлаве ў 2003 годзе і сабрала 588 гітарыстаў.
эб