Logo Polskiego Radia
Print

Ня трэба ўзносіць помнікі Яну Паўлу Другому

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.04.2014 11:03
Аб гэтым заклікаў у эфіры Польскага радыё Прымас Польшчы Юзэф Кавальчык.
PAP

Ня трэба узносіць помнікі Яну Паўлу Другому, - заклікаў у эфіры Польскага радыё арцыбіскуп Юзэф Кавальчык. Прымас Польшчы сказаў, што польскага папу найлепш ушанаваць, дапамагаючы тым, каму патрэбная дапамога. Як прыклад арцубіскуп прывёў Фонд Справа новага тысячагодзьдзя (Dzieło Nowego Tysiąclecia), які дапамагае ў адукацыі здольным дзецям з найбяднейшых сем’яў. "Дапамагаючы ім мы пацьвярджаем, што сур’ёзна ставімся да словаў Яна Паўла Другога", - сказаў арцыбіскуп Кавальчык і дадаў, што каменныя помнікі толькі „супакойваюць сумленьне”.

Госьць Польскага радыё скептычна аднёсься да статыстычных дадзеных, паводле якіх усё менш людзей прыходзіць у храмы, але ўзрастае іх рэлігійная сьвядомасьць. Арцыбіскуп сьцьвердзіў, што ён, служачы імшы, не заўважыў меншай колькасьці вернікаў і дадаў, што людзі, якія падводзяць статыстычныя зьвесткі, могуць падвяргацца ціску супраць Каталіцкага касьцёла. „Гэтым статыстычным дадзеным патрэбны крытычны аналіз і пошукі праўды”, - сказаў Прымас Польшчы.

96% палякаў заяўляе прыналежнасьць да каталіцкай царквы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт