Новы офіс не спадабаўся ЮНЭСКА
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.04.2014 17:07
Інвэстар са Старога гораду ў Варшаве разглядае магчымасьць зьмены праекту будынку.
Інвэстар са Старога гораду ў Варшаве разглядае магчымасьць зьмены праекту офісу. Будынак, паводле плянаў, стане непадалёк ад Замкавага пляцу.
Дазвол на будаўніцтва далі муніцыпальныя ўлады, аднак праект не прыйшоўся да спадобы экспэртам ЮНЭСКА, якія клапоцяцца пра заxаваньне зьнешні выгляду Старога гораду польскай сталіцы. У сваім дакладзе яны адзначылі, што ў такой форме, як прадстаўлены на праекце, офіс ня можа быць пабудаваны ў гэтай кропцы гораду. Ён занадта сучасны, у яго занадта вялікі дах і сам будынак будзе дамінаваць сярод гістарычнай архітэктуры.
Інвэстар заяўляе, што, улічваючы такую пазыцыю ЮНЭСКА, архітэктары нанясуць адпаведныя зьмены ў пляны, хоць будынак знаходзіцца ў прасунутай стадыі рэалізацыі.
эб