Прафэсіяналы й мэнаджары запатрабаваныя на польскім рынку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.04.2014 17:00
Добрыя спэцыялісты й мэнаджары, паступаючы на працу, адразу атрымліваюць 10 тысяч злотых зарплаты ($3300).
Гэтак вынікае з апытаньня, праведзенага цэнтрам Antal International.
Гаворка ідзе пра супрацаўнікоў, якія ў мінулым годзе наймаліся на працу ў добрых фірмах, і ў якіх як мінімум 2 гады прафэсійнага досьведу, ды якія добра ведаюць рынак.
Польшчы ўжо пэўны час не хапае таленавітых людзей, бо адсутнічаюць патрэбныя ў бізнэсе кампэтэнцыі. І калі хто іх мае, працадаўцы гатовыя добра заплаціць, кажа Артур Скіба з Цэнтра апытаньняў Antal International.
А.Скіба: Найлепшыя заробкі атрымліваюць топ-мэнаджары – старшыні праўленьня фірмаў. Таксама мэнаджары па продажах, якія зарабляюць 5 тысяч даляраў і больш. Заробкі юрыстаў на падобным узроўні. Добрыя заробкі ў трэйдараў, спэцыялістаў па справах лягістыкі. Ёсьць пасады, дзе заробкі могуць перавышаць зарплату інфарматыкаў.
Найменшыя заробкі спэцыялістаў у Польшчы назіраюцца ў дзяржаўнай і муніцыпальнай адміністрацыях.
яс