Новая польская праграма для студэнтаў з краінаў Усходняга партнэрства
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.12.2013 12:23
Праграма імя Стэфана Банаха зьяўляецца апалітычнай.
У Польшчы стварылі новую стыпэндыйную праграму для студэнтаў краінаў „Усходняга партнэрства”.
Праграма імя Стэфана Банаха зьяўляецца апалітычнай. Яна ськіраваная да студэнтаў, якія ўжо вучацца.
13 сьнежня адкрыцьцё праграмы прайшло ў Варшаўскім унівэрсытэце. Па праграме на навучальны 2013/2014 год у польскія ВНУ былі прынятыя 44 студэнты, у асноўным з Украіны.
Новая праграма адкрываецца з-за павелічэньня колькасьці студэнтаў з краінаў „Усходняга партнэрства”, якія хочуць вучыцца ў Польшчы. У яе межах прадугледжана двухгадовае навучаньне. У будучыні плянуецца павелічэньне набору студэнтаў.
euroradio.fm/аз