Малыя і сярэднія кампаніі не паддаліся
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
23.11.2013 15:36
Эканамічны спад ня быў небясьпечны для малых і сярэдніx кампаній у Польшчы.
Пра гэта сьведчаць, у прыватнасьці, добрыя вынікі польскага экспарту. Многія фірмы здолелі хутка адаптавацца да новых умоў.
60 адсоткаў малых і сярэдніx кампаній прынялі меры па барацьбе з наступствамі крызысу, - кажа Норбэрт Канажэўскі з Фонду Кронэнбэра. Ён дадае, што цяпер гэты сэктар са значна большым аптымізмам глядзіць у будучыню, чым яшчэ ў пачатку гэтага года.
У Польшчы працуе каля 1 мільёна 800 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Лічыцца, што яны працаўладкоўваюць амаль 3 мільёны чалавек. Паводле адмыслоўцаў, менавіта яны зьяўляюцца найбольш важным элементам эканамічнага росту Польшчы ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве.
эб