Logo Polskiego Radia
Print

Pendolino разагналі да 270 км/г

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.11.2013 10:49
Гэта рэкорд хуткасьці на польскай чыгуначнай дарозе.

Падчас выпрабаваньняў на Цэнтральнай чыгуначнай магістралі высокахуткасны цягнік Pendolino разагналі да 270 км/г. Гэта новы рэкорд хуткасьці на польскай чыгуначнай дарозе.

Выпрабаваньні цягніка праводзяцца ўжо некалькі тыдняў. Спачатку яны адбываліся на закрытай лініі ў Ніжняй Сылезіі, а пазьней на звычайных рэйках непадалёк Кутна (цэнтральная Польшча), Дзялдова (на поўнач ад Варшавы) і Грыбова ў Малапольскім ваяводзтве.

TVN24/polskieradio.pl/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт