Варшаўскае мэтро працуе ў аварыйным рэжыме
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.10.2013 11:27
                    
                                 
                
                
                    На станцыі "Натолін" пад цягнік трапіў мужчына.
                
                
                    
                         Photo: PR
Photo: PR
                     
                
                
                
               
                
                         Цягнікі Варшаўскага мэтро курсуюць ў аварыйным рэжыме. На станцыі "Натолін" пад цягнік трапіў мужчына. Яго не ўдалося выратаваць нягледзячы на амаль гадзінную акцыю ратавальнікаў. На месцы працуюць паліцыянты ды пракуроры. Станцыя зачыненая. Ад станцыі "Кабаты" да станцыі "Стаклосы" цягнік курсуе толькі па адной каляі. На станцыі "Натолін" склад не спыняецца. Паміж згаданымі дзьвюмя станцыямі запушчаны часовы аштобусны маршрут "Z". Ад станцыі "Стаклосы" да станцыі "Млаціны" мэтро працуе ў штатным рэжыме.
Нармальны рух цягнікоў будзе ўзноўлены празь некалькі гадзін.
вс