Amazon адчыніць лягістычныя цэнтры ў Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        07.10.2013 13:22
                    
                                 
                
                
                    Агулам цягам бліжэйшых трох гадоў сталую працу ў іх знойдзе 6 тысяч чалавек. 
                
                
                
                
               
                
                         Сусьветны гігант інтэрнэт-гандлю Amazon адчыніць лягістычныя цэнтры ў Польшчы. Агулам цягам бліжэйшых трох гадоў сталую працу ў іх знойдзе 6 тысяч чалавек. Дадатковыя 9 тысяч працаўнікоў будуць патрэбныя ў навагодні пэрыяд.
Сёньня ў Міністэрстве гаспадаркі прадстаўнікі амэрыканскай фірмы й Польскага агенцтва інфармацыі й замежных інвэстыцый падпісалі дакумэнт аб намерах у гэтай справе.
Першыя два лягістычныя цэнтры пачнуць працу ва Ўроцлаве й Познані ў будучым годзе, а трэці цэнтар у 2015. У кожным зь іх фірма пляную ўтварыць 2 тысячы сталых месцаў працы плюс па 3 тысячы сэзонных.
Польскія цэнтры будуць уключаныя ў амэрыканскую сетку Amazon і будуць абслугоўваць нямецкія аддзелы. Фірма пакуль не плянуе адчыняць старонку на польскай мове.
ав