Эўракамісія ўзялася за „Газпром”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.10.2013 17:47
Расьсьледаваньне ЭЗ тычыцца практыкі канцэрну ў васьмі краінах ЭЗ, у тым ліку ў Польшчы.
fot. European Parliament Audiovisual Unit
Эўрапейская камісія пачала расьсьледаваньне прэтэнзіяў да канцэрну „Газпрoм”.
Брусэль падазрае, што расейская газавая кампанія парушае правілы канкурэнцыі ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
„Калі расьсьледаваньне пацьвердзіць нашыя падазрэньні, мы накіруем у кампанію адпаведную заяву. Толькі пасьля таго як камісія пазнаёміцца з аргумэнтамі другога боку, яна зможа прыняць канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні”, - сказаў прэс-сакратар Камісіі па справах канкурэнцыі Антуан Калямбані.
Расьсьледаваньне ЭЗ тычыцца практыкі «Газпрама» ў васьмі краінах ЭЗ: Эстоніі, Латвіі, Летуве, Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, Вугоршчыне й Балгарыі.
аз