Дзень адчыненых дзьвярэй на будове мэтро
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
21.09.2013 14:36
Сёньня дзень адчыненых дзьвярэй на будове варшаўскага мэтро.
Жыхары сталіцы могуць убачыць нова збудаваныя, але яшчэ не адкрытыя станцыі другой лініі мэтро. У экскурсіі ўдзельнічае мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц.
Новыя станцыі адкрытыя для наведвальнікаў з 9:00 да 18:00. Гасьцей дзеляць на групы па 30 чалавек. Наведваньне адбываецца з гідамі, якія на адмыслова падрыхтаваныx пляцоўкаx апавядаюць пра будаўніцтва мэтрапалітэну.
Экскурсіі пад зямлёй адбываюцца ў касках і сьвятлоадбівальныx камізэлькаx. Гэта прапанова толькі для дарослых.
На сёньня сьпіс жадаючых ужо зачынены. У агульнай складанасьці убачыць сёньня будову мэтро змогуць 600 чалавек.
эб