Logo Polskiego Radia
Print

Антычная трагедыя ў цэнтры Крынак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2013 13:51
Аўтарам мастацкага афармленьня спэктакля зьяўляецца мастак Лявон Тарасэвіч.
racyja.comracyja.com

На Рынкавым пляцы ў Крынках (Падляша) у рамках XІV „Беларускага Трыялёга” адбылася прэм'ера спэктакля „Антыгона” - сучаснай вэрсіі клясычнага твору Сафокла ў рэжысэрыі дырэктара Беластоцкага драматычнага тэатра Агнешкі Карыткоўскай-Мазур.

„Гісторыя Крынак, якая ўзятая з аповедаў, канешне ж перапрацаваная мастацкім чынам, але датычыць канкрэтных падзеяў,” - кажа рэжысэрка.

У п’есе таксама закраналіся пытаньні нацыянальнай тоеснасьці, патрыятызму, усталяваньня дзяржаўнай мяжы ў 1947 годзе, якая стала прычынай асабістых трагедый многіх жыхароў памежжа.

Аўтарам ідэі ды мастацкага афармленьня спэктакля зьяўляецца мастак Лявон Тарасэвіч. Ён зьяўляецца таксама суарганізатарам Трыялёгу.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт